Самураі Чарнобылю
| Самураі Чарнобыля | |
| Tšernobõli samuraid | |
| Жанр | дакумэнтальны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Івар Хэйнмаа |
| Сцэнарыст |
|
| Прадусар |
|
| Дыктар | Маргус Прангел |
| Кампазытар | Лаўры-Даг Цююр |
| Апэратар | Івар Хэйнмаа |
| Мантаж | Тамбэт Тасуя |
| Вытворчасьць |
|
| Дата выхаду | 11 красавіка 2012 |
| Працягласьць | 55 хв. |
| Краіна | |
| Мова | |
| Бюджэт | 75 863 € |
| Старонка на IMDb | |
«Самураі Чарнобылю» (па-эстонску: Tšernobõli samuraid) — дакумэнтальны фільм рэжысэра Івара Хэйнмаа, прадстаўлены ў 2012 року. Фільм прысьвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС 1986 року і ейным глябальным наступствам на фоне аварыі на японскай АЭС Фукусіма I. Фільм быў створаны ў супрацоўніцтве Грэцкага радыё і тэлебачаньня і Эстонскага тэлебачаньня.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм факусуецца на лёсе двух ліквідатараў, якія апынуліся на Чарнобыльскай АЭС пасьля аварыі: кіраўніка Эстонскага таварыства Чарнобылю ў Пярнумаа Яана Крынала (эст. Jaan Krinal) і былога зваршчыка Калева Кілка (эст. Kalev Kilk). Агулам над ліквідацыяй наступстваў выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі працавалі 5000 жыхароў Эстонскай ССР.
У 2011 року Яан і Калеў вяртаюцца ў Чарнобыль… У здымках таксама ўдзельнічалі галоўны радыёляг ЭССР у 1986 року доктар Пээтэр Мардна (эст. Peeter Mardna) і беларускі біёляг Аляксей Несьцярэнка[1] (сын Васіля Несьцярэнкі, кіраўнік Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Самураи Чернобыля (рас.). Forum Cinemas AS. Праверана 16 траўня 2016 г.