Народны сход Баўгарыі
Выгляд
(Перанакіравана з «Парлямэнт Баўгарыі»)
| Гэты артыкул — адзін з сэрыі пра палітыку і дзяржаўны лад Баўгарыі |
|---|
| Канстытуцыя |
| Заканадаўчая ўлада |
| Выканаўчая ўлада |
|
Сьпіс
|
| Судовая ўлада |
| Асноўныя партыі |
| Апошнія выбары |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел |
|
|
Наро́дны сход Баўга́рыі — вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Баўгарыі, які выказвае волю баўгарскага народа і прадстаўляе яго сувэрэнітэт. Кіруе заканадаўчай уладай. Складаецца з 240 дэпутатаў, выбраных на агульнай і роўнай аснове на тайным галасаваньні на тэрмін 4 гады. Прахадны бар’ер складае 4%. У выпадку вайны, ваеннага або іншага надзвычайнага становішча, мандат Народнага сходу падаўжаецца да канца гэтых абставінаў.
Паўнамоцтвы Народнага сходу вызначаюцца трэцім разьдзелам Канстытуцыі Рэспублікі Баўгарыя (арт. 62 па арт. 91).