Крывок
| Крывок | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Сеўцападобныя |
| Сямейства | Крыўковыя |
| Род | Крывок (Haematopus) |
| Від | Крывок |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Haematopus ostralegus Linnaeus, 1758 | |
| Арэал | |
Крывок[1] (Haematopus ostralegus), кулік-сарока — від птушак роду і сямейства крыўковых. Найбольш распаўсюджаны від кулікоў, насяляе Заходнюю Эўропу, цэнтральную Эўразію, Камчатку, Кітай і заходняе ўзьбярэжжа Карэі. У 1981 годзе ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кулік-сарока — адзін з найбольшых кулікоў рэгіёну. Даўжыня — 37—45 см, мае дзюбу 8—10,3 см[2] і размах крылаў 80—85 см[3]. Апярэньне чорна-белае, ногі чырвоныя; моцная шырокая чырвоная дзюба дазваляе разьбіваць ці раскрываць малюскаў ці раскопваць чарвякоў[3].
У палёце куліка немагчыма пераблытаць: белыя крылы і хвост з чорнымі акраінамі альбо чорны ніз і белы верх. Маладыя птушкі карычневыя, маюць белы каўнерык і тупейшую дзюбу. Крык — характэрны гучны сьвіст.
Форма дзюбы вар’юецца; крыўкі з шырокімі канцамі дзюбаў разьдзіраюць створкі малюскаў ці прадзёўбваюць скарлупу, а з вострымі канцамі — раскопваюць чарвякоў.
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёсьць тры падвіды: ostralegus пражывае ў Эўропе і на ўзьбярэжжах ва Ўсходняй Эўропе, longipes — у Цэнтральнай Азіі і Расеі, osculans на Камчатцы і ў заходнім Кітаі.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кулікі-сарокі — пералётныя птушкі. Эўрапейская папуляцыя гняздуе пераважна ў паўночнай Эўропе, але ўзімку могуць пералятаць у паўночную Афрыку і паўднёвую Эўропу.
Гнёзды птушкі выграбаюць на гальцы, узьбярэжжы ці камяністых астравах. У кладцы 2—4 яйкі маскіровачнай афарбоўкі.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Птушкі Беларусі — Крывок
- ^ Дарафееў А. Кулік-сарока Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.
- ^ а б The Birds of the Western Palearctic. — Abridged. — Oxford University Press, 1997. — ISBN 0-19-854099-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Відэа, фота, аўдыё куліка-сарокі ў інтэрнэт-калекцыі птушак
- Факты пра куліка-сароку ў BirdLife
- Аўдыёзапісы куліка-сарокі на Xeno-canto.