Дэльфінавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Дэльфіны»)
| Дэльфінавыя | |
Дэльфін з роду Tursiops | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Кітападобныя |
| Сямейства | Дэльфінавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Delphinidae | |
Дэльфінавыя (Delphinidae) — сямейства атраду кітападобных. 24 роды, 53 віды.[1]
Даўжыня цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасьці ёсьць сьпінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, дзьвюхлопасьцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалякацыі і слыху (успрымаюць ваганьні ад некалькіх дзясяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сыгналізацыю і гукасыгнальны (эхалякацыйны) орган, добра разьвіта цэнтральная нэрвовая сыстэма: галаўны мозг вялікі, шараладобны, вялікія паўшар’і са шматлікімі зьвілінамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ БелЭн у 18 т., т. 5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэльфінавыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |