Ахалцыхэ
Выгляд
(Перанакіравана з «Ахалцыхе»)
| Ахалцыхэ | |||||
| груз. ახალციხე | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | XII стагодзьдзе | ||||
| Горад з: | 1840 | ||||
| Краіна: | Грузія | ||||
| Край: | Самцхе-Джавахэці | ||||
| Муніцыпалітэт: | Ахалцыхэ | ||||
| Вышыня: | 1029 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 15 000 чал. (2016) | ||||
| Часавы пас: | UTC+4 | ||||
| Тэлефонны код: | +995 365 | ||||
| Паштовы індэкс: | 383750 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 41°38′20.00″ пн. ш. 42°59′10.00″ у. д. / 41.6388889° пн. ш. 42.9861111° у. д.Каардынаты: 41°38′20.00″ пн. ш. 42°59′10.00″ у. д. / 41.6388889° пн. ш. 42.9861111° у. д. | ||||
Ахалцыхэ на мапе Грузіі Ахалцыхэ | |||||
| https://akhaltsikhe.gov.ge | |||||
Ахалцыхэ (па-грузінску: ახალციხე) — горад на поўдні Грузіі, адміністрацыйны цэнтар Ахалцыскага раёну і краю Самцхе-Джавахэці. Насельніцтва на 2016 год — 15 000 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў першай палове XII стагодзьдзя. З XIV стагодзьдзя і да 1580-х гадоў зьяўляўся цэнтрам культуры, палітыкі й эканомікі вобласьці Самцхе-Джавахэці й рэзыдэнцыяй атабэгаў з роду Джакэлі. У 1579 годзе трапіў пад уладу Асманскай імпэрыі.
У 1810 годзе Тамаз Арбэліяні ўдзельнічаў у паходзе на Ахалцыхэ разам з генэралам А. Тармасавым, і пасьля дзесяцідзённай аблогі быў вымушаны адыйсьці да Баржомскай цясьніны, у якой яго ваяры знайшлі баржомскія мінэральныя крыніцы. У выніку расейска-турэцкае вайны 1828—1829 гадоў Ахалцыхэ адыйшоў да Расеі.
