Перайсьці да зьместу

Satanized

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Satanized»
Самотнік Ghost
з альбому Skeletá
Выдадзены 5 сакавіка 2025
Жанр
Лэйбл Loma Vista Recordings
Фармат
Працягласьць 3:57[2]
Прадусар Джын Ўокер[1][a]
Мова ангельская
Аўтар словаў
  • A Ghoul Writer (Табіяс Форге)
  • Салім аль-Факір
  • Вінсэнт Пантарэ
Кампазытар
Распаўсюднік Concord
Храналёгія самотнікаў Ghost
«The Future Is a Foreign Land»
(2024)
«Satanized»
(2025)
«Lachryma»
(2025)
Відэакліп
Відэа на YouTube

«Satanized» (з анг. — «Сатанізаваны») — самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 5 сакавіка 2025 году[3]. Самотнік стаў першай працай «новага» саліста гурта — Папы V Пэрпэтуа.

«Satanized» ёсьць лід-самотнікам для будучага альбома гурта — Skeletá.

«Satanized» зьяўляецца першым самотнікам, які выканаў Папа V Пэрпэтуа.

У песьні распавядаецца пра барацьбу чалавека з чымсьці й пра асабістае шкадаваньне з нагоды таго, што ён апантаны[4].

2 сакавіка на афіцыйным YouTube-канале Ghost зьявіўся прамы этэр, які дэманстраваў білборд у Лас-Вэгасе, надпіс на ім «V is coming…» і лягатып гурта[5] (у той жа дзень фатаздымкі гэтага білборду зьявіліся таксама ў сацсетках гурта)[6][7]. Частка назвы этэру «Fumata…» перакладаецца з італьянскай мовы як «дым»[7]; у каталіцкай традыцыі белы дым з Сыкстынскай капэлі апавяшчае пра выбар новага Папы[7][8][9]. Празь некалькі гадзінаў каля білборду зьявіўся белы дым, які апавясьціў пра выбар Папы V.

4 сакавіка гурт прыслаў падпісантам «сакральнага сьпісу рассыланьня» паведамленьне пра новае відэа пад назвай «Satanized», «…Мы хочам паведаміць вам, што наш савет горада грахоў завершаны. Ушэсьце Папы V Пэрпэтуа непазьбежнае…». Рэліз відэакліпа адбыўся 5 сакавіка 2025 году, у сераду, а 12:00 паводле EST (а 8:00 паводле Менску).

  • Impera — пяты студыйны альбом Ghost
  1. ^ Джын Ўокер — адзін з псэўданімаў Табіяса Форге (ён жа Папа V Пэрпэтуа, падрабязьней гл. Ghost).
  1. ^ а б в г Ghost — Satanized Lyrics — Genius (анг.). www.genius.com. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  2. ^ Ghost — Satanized (анг.). Spotify (5 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  3. ^ Ghost announce new album Skeletá, unveil single «Satanized» Consequence Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  4. ^ Chad Childers. (5 сакавіка 2025) Here Are the Lyrics for Ghost’s New Song «Satanized» (анг.) Loudwire Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  5. ^ FumataCast (Live) (анг.) YouTube. Ghost (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  6. ^ Matt Mills. (3 сакавіка 2025) «V is coming»: Ghost tease new era with Las Vegas billboard and mysterious livestream (анг.) Loudersound. Metal HammerПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  7. ^ а б в Emily Garner. (3 сакавіка 2025) Ghost launch cryptic livestream from Las Vegas: «V is coming…» (анг.) Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  8. ^ Ghost Shares «FumataCast» Livestream, Papa V Reveal is Incoming (анг.). ghostcultmag.com (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  9. ^ GHOST Posts Las Vegas Billboard Teasing «New» Frontman For 2025 Touring Cycle: PAPA V PERPETUA (анг.) // blabbermouth.net, 2 сакавіка 2025 г. Праверана 5 сакавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]