Перайсьці да зьместу

Еўна Полацкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам AndreiKhadkevich (гутаркі | унёсак) у 19:00, 24 чэрвеня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Юнна (літаральна, маладая жанчына) была дачкой князя Івана Полацкага і жонкай Гедыміна, вялікага князя літоўскага(1316-1341). Яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах толькі адзін раз - Хроніка Быхаўца. Таму некаторыя гісторыкі маюць сур'ёзныя сумневы ў яе існаваньнi, але сучасныя выданьні па-ранейшаму шырока прыводзяць яе, як прамацi дынастыі Гедымінавічаў.

Ёсць сур'ёзныя сумненьні аб тым, колькі жонак было ў Гедыміна. Хроніка Быхаўца згадвае тры жонкі: Вiда з Курляндыі, Вольга з Смаленску і Юнна з Полацку. [1] Некаторыя сучасныя гісторыкі мяркуюць, што у Гедыміна было 2 жонкі, адна з мясцовых паганскіх і Юнна, праваслаўная. C. S. Rowell сцвярджае, што у Гедыміна была толькі адна жонка, княжна невядомага паходжаньня.[2]

Хроніка Быхаўца згадвае, што пасьля сьмерці Юнны, браты Альгерд і Кейстут сталi незадаволены Яўнутам , якога Гедымін выбраў у якасьці свайго пераемніка. Неўзабаве яны скінулi яго. Гэты эпізод інтэрпрэтуюць так, што слабы Яўнут не знаходзiўся пад абаронай сваёй маці. Калі такi пераклад быў дакладным, то гэта сведчыць пра ўладу і уплыў каралевы-маці ў Вялікiм княстве Літоўскiм.[3]


Крыніцы

  1. ^ (Lithuanian) Ivinskis, Zenonas (1953–1966). "Jaunė". Lietuvių enciklopedija. IX. Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. p. 335. LCC 55020366
  2. ^ Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. p. 88. ISBN 9780521450119.
  3. ^ Rowell, C. S. Lithuania Ascending, p. 282