Перайсьці да зьместу

OpenStreetMap

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 16:58, 30 сакавіка 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
OpenStreetMap

Цэнтар Менску на OpenStreetMap
Слоган The Free Wiki World Map (Вольная мапа сьвету)
Тып Картаграфія
Даступныя мовы некалькі моваў[d]
Уладальнік OpenStreetMap Community[1]
Аўтар Стыў Коўст
Пачатак працы 1 ліпеня 2004 года
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя Абавязковая для ўкладальнікаў
Актуальны стан Працуе
openstreetmap.org

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэньню вольных рэдагуемых мапаў усяго сьвету.

Мапы ствараюцца на аснове зьвестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фатаздымкаў ці з уласнага досьведу. Як растравыя, гэтак і вэктарныя мапы OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 2.0.[2]

OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпэдыі: кожны можа рэдагаваць зьвесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаваньняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх мапы пры дапамозе розных прыстасаваньняў.[3]

Гісторыя

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 году. У красавіку 2006 была створаная фундацыя, якая па сёняшні дзень падтрымлівае стварэньне і распаўсюд вольных мапаў. У сьнежні 2006 году Yahoo пацьвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя мапы Yahoo ў якасьці падложкі падчас стварэньня мапаў OSM.[4]

У студзені 2008 году карыстальнікам была нададзеная магчымасьць загружаць мапы ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж году заснавальнікі абвясьцілі пра атрыманьне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[5]

Крыніцы

  1. ^ FAQ - OpenStreetMap
  2. ^ Richard Fairhurst (2008-01-07). «The licence: where we are, where we’re going»  (анг.)
  3. ^ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009.  (ням.)
  4. ^ Yahoo! aerial imagery in OSM  (анг.)
  5. ^ We’re funded!, CloudMade Blog  (анг.)

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

OpenStreetMapсховішча мультымэдыйных матэрыялаў