PHP
PHP (па-ангельску: PHP: Hypertext Preprocessor — «PHP: прэпрацэсар гіпэртэксту», па-ангельску: Personal Home Page Tools (стар.) — «Прылады для асабістых вэб-старонак»[1]) — сцэнарная мова, разробленая для генэраваньня HTML-старонак на баку вэб-сэрвэра і працы з базамі зьвестак. На бягучы час падтрымліваецца пераважнай большасьцю хостынг-кампаніяў. Зьяўляецца часткай LAMP — папулярны камплект для вэб-сэрвэраў (Linux, Apache, MySQL, PHP, у некаторых выпадках гэтаксама Python і Perl).
PHP — праект, які падтрымліваецца сотнямі дабраахвотных, якія займаюцца як непасрэдна ядром PHP, але і ягонымі пашырэньнямі, ці дакумэнтацыяй.
Гісторыя
Праца над PHP як шэрагам розных прыладаў для CGI, напісаных на C, была распачатая дацкім праграмістам Расмусам Лердорфам у 1994 годзе. Галоўнай іх мэтай была замена Perl-сцэнараў, якія патрабаваліся для працы ягонай хатняй старонкі (адгэтуль пайшла першапачатковая назва Personal Home Page[1]). Прылады выкарыстоўваліся з рознымі мэтамі: адлюстраваць інфармацыю пра Расмуса, альбо захаваньня статыстыкі наведваньняў. Ён дадаў да PHP яго «Інтэрпрэтатар формаў» (па-ангельску: Form Interpreter), атрымаўшы PHP/FI.
Выкарыстаньне PHP
У Сеціве PHP — агульнамэтавая сцэнарная мова праграмаваньня, прыстасаваная ў першую чаргу для вэб-разробак. Часьцей за ўсё PHP працуе ў складзе вэб-сэрвэра: PHP-код з запытанага файла выконваецца і, звычайна, генэруе зьмест. Між тым, у выпадках, калі сэрвэрам PHP і кліентам зьяўляецца адзін кампутар, PHP можна выкарыстоўваць як прыладу для выкананьня сцэнараў каманднага радку (з дапамогай PHP CLI) ці вырабляць GUI-праграмы (з дапамогай PHP-GTK).
Перш за ўсё, PHP дзейнічае як фільтар, прапуская празь сябе ўведзеныя зьвесткі і апрацоўвая іх, выводзіць рэзультат рознымі шляхамі.
Вонкавыя спасылкі
PHP — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
- ^ а б Гісторыя PHP (анг.)