Перайсьці да зьместу

Велямічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 18:22, 4 жніўня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Велямічы
Першыя згадкі: 1392
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Веляміцкі
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва: 1825 (2002)
Колькасьць двароў: 689
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225550
Геаграфічныя каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. / 52.017; 27.233Каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. / 52.017; 27.233
Велямічы на мапе Беларусі
Велямічы
Велямічы
Велямічы

Велямі́чывёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Велямічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Веляміцкага сельсавету і сельгаскаапэратыва «Веляміцкі», былога калгасу «За Радзіму».

Гісторыя

У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 годзе разам зь вёскай Альшаны. У XVIXVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.

З 1921 году ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.

Насельніцтва

У 1886 годзе насельніцтва вёскі скадала 95 двароў і 530 жыхароў. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы налічваўся 161 двор і 1234 жыхары. Па стане на 1921 год вёска налічвала 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе — 288 двароў і 2504 жыхароў.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва вёскі складала 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.

У 1970 годзе ў Вёсцы налічвалася 556 двароў і 2037 жыхароў. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стане на 1996 год налічвалася 685 двароў і 2004 жыхары. На пачатку 2002 году насельніцтва вёскі складала 689 двароў і 1825 жыхароў.

Інфраструктура

Аддзяленьне сувязі, сярэдняя школа, ясьлі-сад.

Геаграфія

Вёска месьціцца на паўночным беразе возера Сіяцы.

Інфармацыя для турыстаў

У напрамку Давыд-Гарадка нападалёк ад вёскі знаходзіцца група археалягічных помнікаў «Велямічы». Падчас археалягічных раскопак там былі знойдзеныя сотні пахаваньняў. Самыя раньнія зь іх адносяцца да пачатку хрысьціянскай эры. Былі знойдзеныя прадметы побыту таго часу: гліняны посуд, жалезныя нажы, а таксама бронзавыя ўпрыгожаньні і іншыя прадметы. Рэшткі сьлядоў пасяленьняў плямёнаў зарубінецкай культуры таксама былі знойдзеныя недалёка ад могільнікаў.

Помнікі архітэктуры

Вонкавыя спасылкі