Перайсьці да зьместу

Велямічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EugeneZelenko (гутаркі | унёсак) у 18:25, 28 красавіка 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Велямічы
Першыя згадкі: 1392
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Веляміцкі
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва: 1825 (2002)
Колькасьць двароў: 689
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225550
Геаграфічныя каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. / 52.017; 27.233Каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. / 52.017; 27.233
Велямічы на мапе Беларусі
Велямічы
Велямічы
Велямічы

Велямі́чывёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Велямічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Веляміцкага сельсавету і сельгаскаапэратыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».

Гісторыя

У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 годзе разам зь вёскай Альшаны. У XVI-XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.

З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.

Насельніцтва

У 1886 годзе ў вёсцы было 95 двароў і 530 жыхароў. А паводле перапісу 1897 году ўжо налічваўся 161 двор, а колькасьць насельнікаў дасягнула 1234 чалавек. У 1921 годзе ў вёсцы было 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе колькасьць гаспадарак дасягнула 288 і 2504 чалавек.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва Велямічаў істотна зьнізілася: налічвалася 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе гітлераўцы спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.

Падчас перапісу 1970 году ў Велямічах было 556 двароў і 2037 чалавек. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стану на 1996 год налічвалася 685 сядзібаў і 2004 жыхары, а на пачатку 2002 году зарэгістравана 689 двароў і 1825 вяскоўцаў.

Інфраструктура

Аддзяленьне сувязі, сярэдняя школа, ясьлі-сад.

Геаграфія

Вёска месьціцца на паўночным беразе возера Сіяцы.

Інфармацыя для турыстаў

Каля вёскі, у напрамку Давыд-Гарадка, знаходзіцца група археалягічных помнікаў «Велямічы».

Помнікі архітэктуры

Вонкавыя спасылкі