Велямічы
| Велямічы | |
| Першыя згадкі: | 1392 |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Столінскі |
| Сельсавет: | Веляміцкі |
| Вышыня: | 128 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 1825 (2002) |
| Колькасьць двароў: | 689 |
| Тэлефонны код: | +375 1655 |
| Паштовы індэкс: | 225550 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д.Каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. |
Велямічы на мапе Беларусі Велямічы | |
Магчыма, тэкст артыкула парушае аўтарскія правы. Тэкст артыкула або яго частка, імаверна, скапіяваныя з http://leszkiewicz.narod.ru/wielemicze.html практычна бязь зьменаў.
|
Велямі́чы — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Велямічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Веляміцкага сельсавету і сельгаскаапэратыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».
Гісторыя
У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 годзе разам зь вёскай Альшаны. У XVI-XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.
З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.
Насельніцтва
У 1886 годзе ў вёсцы было 95 двароў і 530 жыхароў. А паводле перапісу 1897 году ўжо налічваўся 161 двор, а колькасьць насельнікаў дасягнула 1234 чалавек. У 1921 годзе ў вёсцы было 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе колькасьць гаспадарак дасягнула 288 і 2504 чалавек.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва Велямічаў істотна зьнізілася: налічвалася 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе гітлераўцы спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.
Падчас перапісу 1970 году ў Велямічах было 556 двароў і 2037 чалавек. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стану на 1996 год налічвалася 685 сядзібаў і 2004 жыхары, а на пачатку 2002 году зарэгістравана 689 двароў і 1825 вяскоўцаў.
Інфраструктура
Аддзяленьне сувязі, сярэдняя школа, ясьлі-сад.
Геаграфія
Вёска месьціцца на паўночным беразе возера Сіяцы.
Інфармацыя для турыстаў
Каля вёскі, у напрамку Давыд-Гарадка, знаходзіцца група археалягічных помнікаў «Велямічы».
Помнікі архітэктуры
- Царква Сьв. Пр. Ільлі (Веляміцкая Ільінская царква). Пабудаваная ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 году пабудовы.
- Царква хрысьціян веры эвангельскай