Перайсьці да зьместу

Велямічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EugeneZelenko (гутаркі | унёсак) у 16:45, 28 красавіка 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Велямічы
Першыя згадкі: 1392
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Веляміцкі
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва: 1825 (2002)
Колькасьць двароў: 689
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225550
Геаграфічныя каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. / 52.017; 27.233Каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.233° у. д. / 52.017; 27.233
Велямічы на мапе Беларусі
Велямічы
Велямічы
Велямічы

Велямі́чывёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Велямічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Веляміцкага сельсавету і сельгаскаапэратыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».

Гісторыя

У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 годзе разам зь вёскай Альшаны. З 1569 году ў складзе Рэчы Паспалітай. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.

У 1886 годзе ў вёсцы было 95 двароў і 530 жыхароў. А паводле перапісу 1897 году ўжо налічваўся 161 двор, а колькасьць насельнікаў дасягнула 1234 чалавек. На той час у Велямічах, акрамя царквы, дзейнічалі царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасная крама, карчма.

Падчас далучэньня да Польшчы ў 1921 годзе ў вёсцы было 240 двароў і 1557 жыхароў, а на момант вяртаньня савецкай улады ў 1939 годзе колькасьць гаспадарак дасягнула 288, а насельніцтва павялічылася амаль на тысячу і дасягнула 2504 чалавек. У 1940 годзе ў Велямічах працаваў паравы млын, была адкрыта няпоўная сярэдняя школа, дзейнічалі сельпо, крама; у кастрычніку арганізаваны сельсавет. Яго старшынёй быў абраны М. А. Ляшкевіч.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва Велямічаў істотна зьнізілася: налічвалася 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе гітлераўцы спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.

Падчас перапісу 1970 году ў Велямічах было 556 двароў і 2037 чалавек. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стану на 1996 год налічвалася 685 сядзібаў і 2004 жыхары, а на пачатку 2002 году зарэгістравана 689 двароў і 1825 вяскоўцаў.

Геаграфія

Вёска месьціцца на паўночным беразе возера Сіяцы.

Інфармацыя для турыстаў

Каля вёскі, у напрамку Давыд-Гарадка, знаходзіцца група археалягічных помнікаў «Велямічы». Падчас раскопак у іх былі знойдзены сотні пахаваньняў, самыя раньнія зь якіх адносяцца да пачатку нашае эры. У могільніках знойдзены бронзавыя ўпрыгожаньні, гліняны посуд, жалезныя нажы, іншыя прадметы. Непадалёку ад могільнікаў былі выяўлены сьляды пасяленьняў плямёнаў зарубінецкай культуры: рэшткі жылых і гаспадарчых памяшканьняў, прадметы побыту.

Помнікі архітэктуры

Вонкавыя спасылкі