Перайсьці да зьместу

Windows API

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Vovansystems (гутаркі | унёсак) у 22:47, 16 ліпеня 2006. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Windows API — агульнае найменьне для цэлага набору базавых інтэрфэйсаў праграмаваньня дастасаваньняў аперацыйных сістэм сямейства Windows карпарацыі Майкрасофт. Зьяўляецца самым прамым спосабам узаемадзеяньня дастасаваньняў з Windows. Для стварэньня праграм, выкарыстоўаючых Windows API, Майкрасофт выпускае SDK, які завецца Platform SDK і ўтрымоўвае дакументацыю, набор бібліятэк, утыліт і іншых інструментальных сродкаў.

Агульныя зьвесткі

Windows API быў першапачаткова спраектаваны для выкарыстаньня ў праграмах, напісаных на мове C (або C++). Праца праз Windows API — гэта найболей блізкі да сістэмы спосаб узаемадзеяньня зь ёй з прыкладных праграм. Ніжэйшы ўзровень доступу, неабходны толькі для драйвераў прылад, у бягучых версіях Windows падаецца праз Windows Driver Model.

Версіі

  • Win16 — першая версія Windows API для 16-разрадных версій Windows. Першапачаткова зваўся проста Windows API, затым стаў звацца Win16 для адрозніваньня ад Win32.
  • Win32 — 32-разрадны API для сучасных версій Windows. Самая папулярная зараз версія. Базавыя функцыі гэтага API рэалізаваныя ў DLL kernel32.dll і advapi32.dll; базавыя модулі GUI — у user32.dll і gdi32.dll. Win32 з'явіўся разам з Windows NT і затым быў перанесены (у некалькі абмежаваным выглядзе) у сістэмы серыі Windows 9x. У сучасных версіях Windows, якія адбываюцца ад Windows NT, працу Win32 забяспечваюць два модуля: csrss.exe (Client/Server Runtime Server Subsystem), які працуе ў карыстальніцкім рэжыме, і win32k.sys у рэжыме ядра.
  • Win32s — падмноства Win32, якое ўсталёўваецца на сямейства 16-разрадных сістэм Windows 3.x і якое рэалізуе абмежаваны набор функцый Win32 API для гэтых сістэм.
  • Win64 — 64-разрадная версія Win32, якая зьмяшчае дадатковыя функцыі для выкарыстання на 64-разрадных кампутарах. Win64 API можна знайсьці толькі ў 64-разрадных версіях Windows XP і Windows Server 2003.