Satanized
| «Satanized» | ||||
| Самотнік Ghost з альбому Skeletá | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 5 сакавіка 2025 | |||
| Жанр | ||||
| Лэйбл | Loma Vista Recordings[d] | |||
| Фармат | ||||
| Працягласьць | 3:57[2] | |||
| Прадусар | Джын Ўокер[1][a] | |||
| Мова | ангельская | |||
| Кампазытар | ||||
| Храналёгія самотнікаў Ghost | ||||
| ||||
| Відэакліп | ||||
| Відэа на YouTube | ||||
«Satanized» (з анг. — «Сатанізаваны») — самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 5 сакавіка 2025 году[3]. Самотнік стаў першай працай «новага» саліста гурта — Папы V Пэрпэтуа.
«Satanized» ёсьць лід-самотнікам для будучага альбома гурта — Skeletá.
Апісаньне
«Satanized» зьяўляецца першым самотнікам, які выканаў Папа V Пэрпэтуа.
У песьні распавядаецца пра барацьбу чалавека з чымсьці й пра асабістае шкадаваньне з нагоды таго, што ён апантаны[4].
Відэакліп
2 сакавіка на афіцыйным YouTube-канале Ghost зьявіўся прамы этэр, які дэманстраваў білборд у Лас-Вэгасе, надпіс на ім «V is coming…» і лягатып гурта[5] (у той жа дзень фатаздымкі гэтага білборду зьявіліся таксама ў сацсетках гурта)[6][7]. Частка назвы этэру «Fumata…» перакладаецца з італьянскай мовы як «дым»[7]; у каталіцкай традыцыі белы дым з Сыкстынскай капэлі апавяшчае пра выбар новага Папы[7][8][9]. Празь некалькі гадзінаў каля білборду зьявіўся белы дым, які апавясьціў пра выбар Папы V.
4 сакавіка гурт прыслаў падпісантам «сакральнага сьпісу рассыланьня» паведамленьне пра новае відэа пад назвай «Satanized», «…Мы хочам паведаміць вам, што наш савет горада грахоў завершаны. Ушэсьце Папы V Пэрпэтуа непазьбежнае…». Рэліз відэакліпа адбыўся 5 сакавіка 2025 году, у сераду, а 12:00 паводле EST (а 8:00 паводле Менску).
Глядзіце таксама
- Impera — пяты студыйны альбом Ghost
Крыніцы
- ^ а б в г Ghost — Satanized Lyrics — Genius (анг.). www.genius.com. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ Ghost — Satanized (анг.). Spotify (5 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ Ghost announce new album Skeletá, unveil single «Satanized» Consequence Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ Chad Childers. (5 сакавіка 2025) Here Are the Lyrics for Ghost’s New Song «Satanized» (анг.) Loudwire Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ FumataCast (Live) (анг.) YouTube. Ghost (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ Matt Mills. (3 сакавіка 2025) «V is coming»: Ghost tease new era with Las Vegas billboard and mysterious livestream (анг.) Loudersound. Metal Hammer. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ а б в Emily Garner. (3 сакавіка 2025) Ghost launch cryptic livestream from Las Vegas: «V is coming…» (анг.) Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ Ghost Shares «FumataCast» Livestream, Papa V Reveal is Incoming (анг.). ghostcultmag.com (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
- ^ GHOST Posts Las Vegas Billboard Teasing «New» Frontman For 2025 Touring Cycle: PAPA V PERPETUA (анг.) // blabbermouth.net, 2 сакавіка 2025 г. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
Памылка цытаваньня: Тэг <ref> існуе для групы «lower-alpha», але адпаведнага шаблёну {{Крыніцы|група="lower-alpha"}} ня знойдзена. Магчыма, адсутнічае фінальны тэг </ref>