Перайсьці да зьместу

Сіруцёўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам InternetArchiveBot (гутаркі | унёсак) у 07:19, 29 кастрычніка 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сіруцёўцы
Sieruciowce
Былая назва: Siruciowce
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Новы Двор
Тэлефонны код: +48 85
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′ пн. ш. 23°32′ у. д. / 53.667° пн. ш. 23.533° у. д. / 53.667; 23.533Каардынаты: 53°40′ пн. ш. 23°32′ у. д. / 53.667° пн. ш. 23.533° у. д. / 53.667; 23.533
Сіруцёўцы на мапе Польшчы
Сіруцёўцы
Сіруцёўцы
Сіруцёўцы

Сіруцёўцы (польск. Sieruciowce, раней Siruciowce[1]) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Новы Двор.

Назва

Сыры (Sirio) — імя германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -сыр- (-сур-) (усходнегерманскія імёны Siriaud, Syrivald) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[3].

Гісторыя

У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году ў рэестры горадзенскіх баяраў упамінаецца «Якубовая Сирютевича», г.зн. жонка Якуба Сіруцевіча (Сіруцевага сына). З увагі на блізкасьць Сіруцёўцаў да Горадні (15 км) гэта можа быць той самы Сіруць, які валодаў Сіруцёўцамі. Магчыма, ён жа (або іншы носьбіт гэтага імя) валодаў і Сіруцішкамі (цяпер на тэрыторыі Летувы, каля пагранічнага Шумску).

Крыніцы