JavaScript
JavaScript (вымаўляецца: яваскрыпт/джаваскрыпт) — аб'ектна-арыентаваная скрыптовая мова праграмаваньня, якая часта ўжываецца для напісаньня скрыптоў HTML-старонак у інтэрнэце.
Гісторыя
Мова JavaScript была распрацаваная й ўключаная ў браўзэр Netscape другое вэрсіі (сьнежань 1995) спачатку пад назвай Mocha, затым LiveScript, і нарэшце перайменаваная ў JavaScript. Сувязь паміж мовамі Java і JavaScript палягае толькі ў назьве, яны маюць падабенствы толькі ў сынтаксыве (як і Java, JavaScript мае сынтакс падобны на сынтакс мовы C). Сэмантыка ж у іх даволі розная, асабліва розьняцца іх падыходы да рэалізацыі аб'ектна-арыентаванае парадыгмы.
Бачачы посьпех JavaScript, у фірме Microsoft распрацавалі сваю мову — JScript, якая ўпершыню зьявілася ў трэцяй вэрсіі браўзэра Internet Explorer (жнівень 1996). Неабходнасьць агульнага стандарту прывяла да зьяўленьня спэцыфікацыі ECMAScript.
Ужываньне
JavaScript часта ўжываецца ў html-старонках для кіраваньнем аб'ектнай мадэльлю дакумэнтаў (DOM), што дазваляе ствараць ці зьмяняць структуру і выгляд сайтаў. Код JavaScript зьмяшчаецца паміж тэгамі <script></script>
. Згодна спэцыфікацыі HTML 4.01 у гэты тэг трэба дадаць атрыбут type="text/javascript"
, пры гэтым часта ўжываемы атрыбут language="JavaScript"
не адпавядае стандарту.
Прыклад:
Скрыпт, які паказвае мадальнае акенца з надпісам «Hello, World!»:
<script type="text/javascript">
alert('Hello, World!');
</script>
Код JavaScript магчыма зьмясьціць у атрыбут апрацоўшчыка падзеі:
<a href="#" onclick="alert('Hello, World!'); return false;">Hello, World!</a>
У гэтым выпадку мадальнае акенца зьявіцца, калі карыстальнік націсьне на спасылку.
Звычайна код JavaScript пішацца ў асобным файле, які потым падключаецца пры дапамозе атрыбута src
:
<script type="text/javascript" src="Шлях да файла з скрыптом"></script>
Асноўныя рысы JavaScript
Сынтаксыс
Сынтаксыс JavaScript падобны на сынтаксыс мовы C. Праграма на JavaScript гэта набор інструкцыяў і камэнтароў. У адрозьненьне ад C на JavaScript канец інструкцыі не абавязкова павінны пазначацца сымбалем ;
(кропка з коскай), правільна сфармаваная інструкцыя лічыцца закончанай напрыканцы радка. Камэнтары ў JavaScript як і ў C могуць быць блёкавыя (адзін ці некалькі радкоў, абмежаваныя /* ... */
) і аднарадковыя (ад камбінацыі //
да канца радка).
Інструкцыі складаюцца з зарэзэрваваных словаў, зьменных і канстантаў (літаралаў).
Зьменныя
Канстанты
Канструкцыі
Функцыі
Аб'екты
Вонкавыя спасылкі
JavaScript — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў