Перайсьці да зьместу

Салецтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Салецтва, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 09:32, 6 верасьня 2016. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Сале́цтва (со́лтыства) (па-польску: Sołectwo) — адміністрацыйная адзінка ў Польшчы, якая дзейнічае на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў.

Салецтва зьяўляецца падразьдзяленьнем (па-польску: jednostka pomocnicza) гміны. У многіх выпадках салецтва дзейнічае на тэрыторыі аднаго сельскага населенага пункта. Дробныя населеныя пункты аб’ядноўваюцца ў адно салецтва. Вялікія сельскія населеныя пункты могуць быць падзеленыя на некалькі салецтваў.