Перайсьці да зьместу

AngularJS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Alaksiej (гутаркі | унёсак) у 15:46, 16 сакавіка 2015. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

AngularJS — JavaScript-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам. Прызначаны для распрацоўкі аднастаронкавых праграмных модуляў. Яго мэта — пашырэньня браўзэрных праграмных прадуктаў на аснове MVC шаблёна, а таксама палягчэньне ў тэставаньні й распрацоўцы праграмы.

Фрэймворк працуе з HTML, які ўтрымлівае дадатковыя карыстальніцкія атрыбуты, якія апісваюцца дырэктывамі, і зьвязвае ўвод або вынік вобласьці старонкі з мадэльлю, якая ўяўляе сабой звычайныя зьменныя Javascript. Значэньні гэтых зьменных задаюцца ўручную або здабываюцца з статычных або дынамічных JSON-зьвестак.

Філязофія Angular

AngularJS спраектаваны зь перакананьнем, што дэклярацыйнае праграмаваньне лепш за ўсё падыходзіць для пабудовы карыстальніцкіх інтэрфэйсаў і апісаньня праграмных кампанэнтаў, у той час як імпэратыўнае праграмаваньне выдатна падыходзіць для апісаньня бізнэс-лёгікі[1]. Фрэймфорк адаптуе й пашырае традыцыйны HTML, каб забясьпечыць двухбаковую прывязку дадзеных для дынамічнага кантэнту, што дазваляе аўтаматычна сынхранізаваць мадэль і прадстаўленьне. У выніку AngularJS зьмяншае ролю DOM-маніпуляцый і паляпшае тэстуемасьць.

Мэты распрацоўкі

  • Аддзяленьне DOM-маніпуляцыі ад лёгікі прылажэньня, што паляпшае тэставаньне кода.
  • Стаўленьне да тэставаньня як да істотнай часткі распрацоўкі. Складанасьць тэставаньня наўпрост залежыць ад структуранасьці кода.
  • Падзел кліенцкага і сэрвэрнага боку, што дазваляе весьці распрацоўку паралельна.
  • Правядзеньне распрацоўніка праз увесь шлях стварэньня прылажэньня: ад праектаваньня карыстальніцкага інтэрфэйсу, праз напісаньне бізнэс-лёгікі, да тэставаньня.

Angular прытрымліваецца MVC-шаблёну праектаваньня й падтрымлівае слабую сувязь паміж прадстаўленьнем, зьвесткамі й лёгікай кампанэнтаў. Выкарыстоўваючы ўкараненьне залежнасьці, Angular пераносіць на кліенцкі бок такія клясычныя сэрвэрныя службы, як відэазалежныя кантролеры. Такім чынам, памяншаецца нагрузка на сэрвэр і вэб-прылажэньне становіцца лягчэй.

Папулярныя Angular-дырэктывы

З дапамогаю дырэктываў AngularJS можа ствараць карыстальніцкія HTML-тэгі й атрыбуты, каб дадаваць паводзіны некаторым элемэнтам.

ng-app
ng-bind
ng-model
ng-class
ng-controller
ng-repeat
ng-show і ng-hide
ng-switch
ng-view
ng-if
ng-aria

Крыніцы