Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Andrus91(гутаркі | унёсак) у 13:34, 14 верасьня 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
C-3PO — пратакольныдроід, створаны дзеля дапамогі чалавеку, умее патлумачыцца на «амаль шасьці мільёнах формаў камунікацыі». Звычайна ён зьяўляецца разам са сваім паплечнікам, R2-D2. Асноўныя навыкі C-3PO — этыкет, звычаі і пераклад дзеля палягчэньня стасункаў розных культураў. 3PO і R2-D2 адыграюць істотныя ролі ў гісторыі «Зорных войнаў». Асноўны колер корпусу C-3PO — залаты са срэбнай устаўкай ніжэй правага калена.