Перайсьці да зьместу

Кялчэўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Кялчэўскія, захаваная ўдзельнікам Legobot (гутаркі | унёсак) у 23:59, 8 сакавіка 2013. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Кялчэўскія
Kielczewscy
Герб Абданк
Тытул шляхта
Краіна паходжаньня Польшча
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Польшча, Расейская імпэрыя
Першы з роду Ян Кялчэўскі

Кялчэўскія (па-польску: Kielczewscy, па-расейску: Келчевские) — шляхецкі род гербу Абданк, які паходзіць ад Яна Кялчэўскага, люблінскага судзьдзі ў 1436 годзе.

Адна галіна яго нашчадкаў перасялілася ў XVII ст. ў Літву. Род Кялчэўскіх быў занесены ў VI і I частка радаводных кнігаў Віленскае, Валынскае, Гарадзенскае, Ковенскае й Менскае губэрняў. Валодалі маёнткам Валосавічы ў Бабруйскім павеце. Адна з галінаў была занесеная ў 1852 годзе ў 2 частку РК Менскае губэрні. Іншы род Кялчэўскіх, гербу Помян, таксама ўзыходзіць да першай паловы XV ст. і быў занесены ў радаводныя кнігі Царства Польскага.