Джон Кункел Смол
Выгляд
(Пасля перасылкі з Small)
| Джон Кункел Смол | |
|---|---|
| англ.: John Kunkel Small | |
| | |
| Дата нараджэння | 31 студзеня 1869 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 студзеня 1938 (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | куратар, батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, батанічны калекцыянер, навуковы калекцыянер |
| Навуковая сфера | Батаніка |
| Месца працы | |
| Вядомы як | даследчык флоры ЗША |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|---|---|---|
|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Small».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
||
Джон Кункел Смол (англ.: John Kunkel Small) (31 студзеня 1869, Харысбург, Пенсільванія — 20 студзеня 1938, Манхэтэн, ЗША) — батанік і таксонаміст з ЗША, які спецыялізаваўся на флоры сваёй краіны, асабліва Фларыды[1].
Смол з’яўляўся першым куратарам Музея Батанічнага саду Нью-Ёрка з 1898 па 1906 год, пасля чаго быў прызначаны дырэктарам, дзе працаваў да свайго сыходу на пенсію ў 1934 годзе. Смол быў піянерам у пытаннях аховы прыроды, доказам чаго была яго кніга From Eden to Sahara: Florida’s Tragedy, якая заахвоціла стварыць Нацыянальны парк Эверглейдс.
З 1927 па 1931 год ён працаваў з Томасам Эдысанам над вытворчасцю гумы з раслін, ажыццяўляючы палявую працу ў Фларыдзе, а скрыжоўванне ў лабараторыях Нью-Ёркскага батанічнага сада.
Зноскі
- ↑ John Kunkel Small Records Архівавана 13 ліпеня 2010.