Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
| Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
|---|---|
| Кіеўскі метрапалітэн | |
| | |
| Адкрыццё першага ўчастку: | 1976 год |
| Даўжыня, км: | 20,9 |
| Колькасць станцый: | 18 |
| Час паездкі: | 34 хвіл. |
| Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
| Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 5 |
| Інтэрвал руху ў час «пік»: | 1.5 |
| Максімальная прапускная здольнасць: | 40 пар цягнякоў на гадзіну |
| Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | 420,4 |
| Самая напружаная станцыя: | Мінская |
| Электрадэпо: | Абалонь |
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл.
Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II.
Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы.
Гісторыя будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Пускавы ўчастак (аб'ект) | Дата | Даўжыня, км |
|---|---|---|
| «Плошча Калініна», «Паштовая плошча», «Чырвоная плошча», перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Калініна» і «Крашчацік» |
5 лістапада 1976 года | 2,32 |
| «Тараса Шаўчэнкі», «Пэтрыўка», «Праспект Карнейчука» | 19 снежня 1980 года | 4,40 |
| «Плошча Льва Талстога», «Рэспубліканскі стадыён» | 19 снежня 1981 года | 1,70 |
| «Мінская», «Герояў Дняпра» | 6 лістапада 1982 года | 2,35 |
| «Чырвонаармейская», «Дзяржынская» | 30 снежня 1984 года | 2,43 |
| 2-і перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі» и «Хрэшчатык» |
3 снежня 1986 года | — |
| Электрадэпо «Абалонь» | 1988 год | — |
| Перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Льва Талстога» і «Палац спорту» |
31 снежня 1989 года | — |
| «Дземіеўская», «Галасееўская», «Васількоўская» | 15 снежня 2010 года | 3,80 |
| «Выставачны цэнтр» | 27 снежня 2011 года | 1,48 |
| «Іпадром» | 25 кастрычніка 2012 года | 0,95 |
| «Тэрэмкы» | 6 лістапада 2013 года | 1,5 |
| Усяго: | 18 станцый | 20,9 |
Да 1993 года станцыя «Васількоўская» у праэкце адсутнічала. Пасля станцыі «Гарэхавацкая плошча» (цяпер «Галасееўская») планавалася станцыя «Галасеяўскі парк».
Перайменаванні
[правіць | правіць зыходнік]| Станцыя | Папярэдняя назва | Годы |
|---|---|---|
| Плошча Незалежнасці | Плошча Калініна | 1976—1977 |
| Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі | 1977—1991 | |
| Кантрактавая плошча | Чырвоная плошча | 1976—1990 |
| Абалонь | Праспект Карнейчука | 1980—1990 |
| Палац «Украіна» | Чырвонаармейская | 1984—1993 |
| Лыбедская | Дзяржынская | 1984—1993 |
| Алімпійская | Рэспубліканскі стадыён | 1981—2011 |
| Пачайна | Пэтрыўка | 1980—2018 |
Перспектыва развіцця
[правіць | правіць зыходнік]| Пералік участкаў і аб'ектаў | Даўжыня ўчасткаў, км | Колькасць станцый | Тэрмін увядзення ў эксплуатацыю |
|---|---|---|---|
| «Адэская», электрадэпо «Тэрэмкы» | 1,5 | 1 | Перспектыва, пасля 2020 года |
Дэпо і рухомы склад
[правіць | правіць зыходнік]Курэніўска-Чэрванаармійская лінія ў 1976—1988 гадах абслугоўвалася электрадэпо «Дарныця». З 1988 года абслугоўваецца электрадэпо «Абалонь».
На лініі эксплуатуюцца вагоны серый 81-717/714, 81-553.1/554.1/555.1, 81-540.2/541.2 і 81-540.3к/81-541.3к. Да 1978 года на лініі эксплуатаваліся вагоны тыпу Еж.
Летам 2006 года на лініі праходзіў выпрабаванні пяцівагонныя склад з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (Крэмэнчуг), перададзены затым у электрадэпо «Харкаўская» для пастаяннай эксплуатацыі на Сырэцка-Пячэрскай лініі.
| Абалонска-Тэрэмкоўская лінія на Вікісховішчы |