Google Map Maker
| Google Map Maker | |
| Файл:Google Map Maker Logo.png | |
| Тып | Картаграфія |
|---|---|
| Даступныя мовы | Шматмоўная (у тым ліку і беларуская) |
| Уладальнік | |
| Аўтар | Гугл |
| Пачатак працы | чэрвень 2008[1] |
| Канец працы | 31 сакавіка 2017 |
| Рэгістрацыя | Абавязковая |
| Актуальны стан | Працуе |
| maps.google.com/mapmaker | |
Google Map Maker (па-беларуску: Картограф Google[2]) — картаграфічны сэрвіс ад Google, мэта якога, у адрозьненьні ад Google Maps — даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць мапаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краін. Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага мапаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьні ад OSM, Google лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.
У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на Google Maps і Google Earth.
Дасяжнасьць
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
У наступны момант сэрвіс даступны для наступных тэрыторыяў (маецца наўвазе, што можна рабіць мапы на наступных тэрыторыях):[3]
Сэрвіс даступны не для ўсіх тэрыторыяў з бракам высокаякасных мапаў. Гэтак адбываецца, па большасьці варункаў, з-за браку якасьці фатаздымкаў гэтых тэрыторыяў.
17 жніўня 2009 году даступнай для рэдагаваньняў стала і тэрыторыя Беларусі.[4]
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ http://www.pocket-lint.com/news/120440-google-map-maker-launches-uk
- ^ Картограф Google
- ^ Google Map Maker Availability, па стане на 27 жніўня 2009 году
- ^ Google Map Maker для Беларусі — Google Картограф // Ігар Маханёк