OpenStreetMap
Выгляд

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэньню вольных рэдагуемых мапаў усяго сьвету.
Мапы ствараюцца на аснове зьвестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фатаздымкаў ці з уласнага досьведу. Як растравыя, гэтак і вэктарныя мапы OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 2.0.[1]
OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпэдыі: кожны можа рэдагаваць зьвесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаваньняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх мапы пры дапамозе розных прыстасаваньняў.[2]
Крыніцы
- ^ Richard Fairhurst (2008-01-07). «The licence: where we are, where we’re going» (анг.)
- ^ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
Глядзіце таксама
| Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі
OpenStreetMap — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Галоўная старонка OpenStreetMap
- Мапа OpenStreetMap Беларусі зь беларускімі пазнакамі