Перайсьці да зьместу

Satanized

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Renamed user aa5d67c30ca747f7907095d27f905283 (гутаркі | унёсак) у 09:14, 5 сакавіка 2025. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
«Satanized»
 
Самотнік Ghost
з альбому Skeletá
Выдадзены 5 сакавіка 2025
Жанр поп-рок[1], альтэрнатыўны рок[1] і мэтал[1]
Лэйбл Loma Vista Recordings[d]
Фармат спампаваньне музыкі і патокавае мультымэдыя
Працягласьць 3:57
Прадусар
Мова ангельская
Кампазытар
Храналёгія самотнікаў Ghost
The Future Is a Foreign Land
(2024)
«Satanized»
(2025)
«Lachryma»
Відэакліп
Відэа на YouTube

«Satanized» (з анг. — «Сатанізаваны») — самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 5 сакавіка 2025 году. Самотнік стаў першай працай «новага» саліста гурта — Папы V Пэрпэтуа.

«Satanized» ёсьць лід-самотнікам для будучага альбома гурта — Skeletá.

Апісаньне

«Satanized» зьяўляецца першым самотнікам, выдадзеным Папай V Пэрпэтуа.

Відэакліп

2 сакавіка на афіцыйным YouTube-канале Ghost зьявіўся прамы этэр, які дэманстраваў білборд у Лас-Вэгасе, надпіс на ім «V is coming…» і лягатып гурта[2] (у той жа дзень фатаздымкі гэтага білборду зьявіліся таксама ў сацсетках гурта)[3][4]. Частка назвы этэру «Fumata…» перакладаецца з італьянскай мовы як «дым»[4]; у каталіцкай традыцыі белы дым з Сыкстынскай капэлі апавяшчае пра выбар новага Папы[4][5][6]. Празь некалькі гадзінаў каля білборду зьявіўся белы дым, які апавясьціў пра выбар Папы V.

4 сакавіка гурт прыслаў падпісантам «сакральнага сьпісу рассыланьня» паведамленьне пра новае відэа пад назвай «Satanized», «…Мы хочам паведаміць вам, што наш савет горада грахоў завершаны. Ушэсьце Папы V Пэрпэтуа непазьбежнае…». Рэліз відэакліпа адбыўся 5 сакавіка 2025 году, у сераду, а 12:00 паводле EST (а 8:00 паводле Менску).

Глядзіце таксама

  • Impera — пяты студыйны альбом Ghost

Крыніцы

  1. ^ а б в https://genius.com/Ghost-satanized-lyrics
  2. ^ FumataCast (Live) (анг.) YouTube. Ghost (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  3. ^ Matt Mills. (3 сакавіка 2025) «V is coming»: Ghost tease new era with Las Vegas billboard and mysterious livestream (анг.) Loudersound. Metal HammerПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  4. ^ а б в Emily Garner. (3 сакавіка 2025) Ghost launch cryptic livestream from Las Vegas: «V is coming…» (анг.) Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  5. ^ Ghost Shares «FumataCast» Livestream, Papa V Reveal is Incoming (анг.). ghostcultmag.com (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  6. ^ GHOST Posts Las Vegas Billboard Teasing «New» Frontman For 2025 Touring Cycle: PAPA V PERPETUA (анг.) // blabbermouth.net, 2 сакавіка 2025 г. Праверана 5 сакавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі