Еўна
Еўна (літ.: *Jaunė — маладая; ? — каля 1344) — жонка вял. кн. літоўскага (1316—1341) Гедзіміна.
Упамінаецца толькі ў Хроніцы Быхаўца, позняй і месцамі сумнеўнай крыніцы. Гісторыкі сумняюцца ў існаванні Еўны, але і навейшыя выданні ўказваюць яе, як пачынальніцу роду Гедзімінавічаў. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, Раўданскі рукапіс (фальсіфікат Т. Нарбута) указвае 3 жонак: Вiду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і «Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна»[1] (Хроніка Быхаўца пра паходжанне Еўны не кажа). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедзіміна былі 2 жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. Стывен Роўвел лічыць, што ў Гедзіміна была толькі 1 жонка, княжна з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы.[2]
Хроніка Быхаўца згадвае, што пасля смерці Еўны, браты Альгерд і Кейстут былі незадаволеныя Яўнутам, якога Гедзімін пакінуў сваім пераемніка. Неўзабаве браты скінулі Яўнута. Гэты эпізод інтэрпрэтуецца так, быццам слабы Яўнут знахадзiўся пад абаронай маці. Калі інтэрпрэтацыя верная, гэта сведчыць пра моц і уплыў Еўны.[3]
Зноскі
Літаратура
- Narbutt, Teodor. Dzieje staroźytne narodu Litewskiego. Tom pierwszy. — Wilno. Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego. 1835.
- Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 88. ISBN 9780521450119 (англ.)
- Еўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.