Перайсці да зместу

Еўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўна (літ.: *Jaunė — маладая; ? — каля 1344) — дачка полацкага кн. Івана, жонка вял. кн. літоўскага (1316—1341) Гедзіміна.

Упамінаецца толькі ў Хроніцы Быхаўца, позняй і месцамі сумнеўнай крыніцы. Гісторыкі сумняюцца ў існаванні Еўны, але і навейшыя выданні ўказваюць яе, як пачынальніцу дынастыі Гедзімінавічаў. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, Хроніка Быхаўца ўказвае 3 жонак: Вiду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і Еўну[1]. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедзіміна былі 2 жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. Стывен Роўвел лічыць, што ў Гедзіміна была толькі 1 жонка, княжна з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы.[2]

Хроніка Быхаўца згадвае, што пасля смерці Еўны, браты Альгерд і Кейстут былі незадаволеныя Яўнутам, якога Гедзімін пакінуў сваім пераемніка. Неўзабаве браты скінулі Яўнута. Гэты эпізод інтэрпрэтуецца так, быццам слабы Яўнут знахадзiўся пад абаронай маці. Калі інтэрпрэтацыя верная, гэта сведчыць пра моц і уплыў Еўны.[3]

Зноскі

  1. (літ.) Ivinskis, Zenonas (1953—1966). «Jaunė». Lietuvių enciklopedija. IX. Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. С. 335. LCC 55020366
  2. (англ.) Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 88. ISBN 9780521450119
  3. (англ.) Rowell, C. S. Lithuania Ascending, С. 282

Літаратура