Перайсці да зместу

Іосіф (Сямашка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон:Вызнч (25.12.1798(5.1.1799), с. Паўлаўка Ліпавецкага пав. Кіеўскай губ., цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 23.11(5.12).1868) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі.

Нарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара. Скончыў Галоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце са ступенню магістра багаслоўя (1820).

Кафедральны прапаведнік і прафесар багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў святара (1821). У 1822 протаіерэй, член 2-га дэпартамента рымска-каталіцкай калегіі (Санкт-Пецярбург). 3 1823 канонік, з 1825 прэлат-схаласт Луцкага уніяцкага кафедральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу.

У 1827 Іосіф Сямашка падаў расійскаму імператару запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя. Запіска была ўхвалена Мікалаем I і стала праграмай далейшых дзеянняў. 3 1829 вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 створана асобная Грэка-уніяцкая калегія). 3 1833 кіруючы епіскап літоўскі. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвядзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку, вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царкоўна-славянскай мове і інш., узгадняў арганізацыйныя пытанні з дзяржаўнымі ўладамі. У верасні 1836 звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапаліта Серафіма з прашэннем аб далучэнні да праваслаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкага царкоўнага сабора 1839. 3 1840 праваслаўны архіепіскап літоўскі і віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 пераехаў з Пецярбурга ў сваю епархію, спачатку ў Жыровічы, потым у Вільню (1845), садзейнічаў пераводу з Жыровіч у Вільню Літоўскай духоўнай семінарыі. 3 красавіка 1847 член Свяцейшага Сінода.

У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, збіраў дакументы, пісаў мемуары.

Шаблон:Літ

Бібліяграфія

  • Записки Иосифа, митрополита литовского. Т. 1—3. СПб., 1883.