Перайсці да зместу

Еўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўна
Нараджэнне 1280
Смерць 1344[1]
Род Гедзімінавічы
Бацька Комант
Муж Гедзімін
Дзеці Альдона, Альгерд, Эльжбета[d], Монтвід[d], Кейстут, Карыят, Нарымонт, Анастасія і Яўнут

Еўна (літ.: *Jaunė — маладая; ? — каля 1344) — жонка вял. кн. літоўскага (1316—1341) Гедзіміна.

Біяграфія

Успамінаецца толькі Хронікай Быхаўца, позняй і месцамі сумнеўнай крыніцы. Гісторыкі сумняюцца ў існаванні Еўны, але і новыя выданні ўказваюць яе, як пачынальніцу роду Гедзімінавічаў. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, Раўданскі рукапіс (фальсіфікат Т. Нарбута) называе 3 жонак: Вiду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і «Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна»[2] (Хроніка Быхаўца пра паходжанне Еўны не кажа). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедзіміна былі 2 жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. Стывен Роўвел лічыць, што ў Гедзіміна была толькі 1 жонка, княжна з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы.[3]

Паводле Хронікі Быхаўца, неўзабаве па смерці Еўны, браты Альгерд і Кейстут незадаволеныя Яўнутам, якога Гедзімін пакінуў сваім пераемніка, скінулі яго са стальца. Гэты эпізод інтэрпрэтуецца так, быццам слабы Яўнут быў пад абаронай маці. Калі інтэрпрэтацыя верная, гэта сведчыць пра моц і уплыў Еўны.[4]

Зноскі

  1. Pas L. v. Jewna Iwanowna of Polock // Genealogics — 2003.
  2. Narbutt, Teodor. Dzieje… S. 161.
  3. Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending…, С. 88.
  4. Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending…, С. 282.

Літаратура